Okładka: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ПЕРЫЯДУ ТРАНСФАРМАЦЫІ. АБРЫСЫ ЗАМГЛЁНАГА КРАЯВІДУ | Сяргей Кавалёў

БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ПЕРЫЯДУ ТРАНСФАРМАЦЫІ. АБРЫСЫ ЗАМГЛЁНАГА КРАЯВІДУ | Сяргей Кавалёў

poniedziałek, 11 sierpnia 2025

Працэс трансфармацыі, пераход ад сацыялістычнага ладу да капіталістыч-нага, ад таталітарызму да дэмакратыі моцна паўплываў на літаратурны працэс у краінах Сярэдне-Усходняй Еўропы, у тым ліку ў Беларусі. Адметнасць беларускай сітуацыі заключаецца ў тым, што эканамічная трансфармацыя адбылася ў няпоўным аб'ёме, а беларуская палітычная сістэма, не паспеўшы стаць дэмакратычнай і незалежнай, у лукашэнкаўскую эпоху зноў развярнулася ў кірунку да таталітарызму і каланіяльнай залежнасці ад Расіі. Але нават абмежаваная трансфармацыя ў яе беларускім варыянце істотна змяніла спосаб функцыявання літаратуры, якая стала больш аўтаномнай ад „поля ўлады”, больш разнастайнай у тэматычных, жанравых і стылёвых адносінах, больш інтэграванай у агульнасусветны літаратурны працэс. У гэты час – з 1985 па 2020 г. – арганізоўваліся творчыя суполкі („Тутэйшыя”, Таварыства вольных літаратараў, „Бум-Бам-Літ”), абвяшчаліся эстэ-тычныя маніфесты, вызначаліся новыя накірункі, распрацоўваліся новыя жанры. Найбольш значныя творы публікаваліся ў незалежных газетах і часопісах („Наша Ніва”, „Калосьсе”, „Arche-Скарына”, „Дзеяслоў” і інш.), большасць беларускіх кніг у гэты час надрукавана ў прыватных выдавецтвах („Логвінаў”, „Кнігазбор”, „Галіяфы”, „Янушкевіч”, „Тэхналогія”, „Лімарыус”, „Медысонт”, „Выдавецтва Зм. Коласа” і інш.).